Home
у грэцкім лабірыньце
нахер мне бусоль?
Апошнія запісы 
баян
Віншую усіх)
Шчасьця і посьпехаў. І, як гаварыцца, каб не ў апошні раз)
А галоўнае не забывайцеся на смайл гэтага тыгрынага году:
;;
ЗЫ. Прабачце, што не асабіста, заматаўся)
баян
Учора даведаўся, што нарэшце зрабіўся я паэтам-песеньнікам. Праўда прыйшло адкуль не чакаў: кліент зацьвердзіў сцэнар роліка з песьняю, тэкст якой я і напісаў. Радавацца рана пакуль, але прыемна. Гэта я так намякаю, што ў мяне ёсьць вопыт у напісаньні песен. гы-гы-гы. Да чаго ўсё гэта я.
Можа, сярод фрэндоў ёсьць музыкі, якім не хапае тэкстаў. З задавальненьнем напішу верш на вашу мелодыю. А то штосьці ў мяне творчая крыза. Прапановы прымаюцца заўсёды)
1-Снж-2009 10:05 pm - Ойаебу-V
баян
Той казаў, калі ў цябе няма параноіі, гэта яшчэ ня значыць, што за табою ня сочаць, трэба яе набыць,
30-Ліс-2009 10:52 pm(бяз тэмы)
баян
Сёньня даведаўся, што ў пятніцу нейкі мужык на старэнькай іншамарцы ўехаў у дзьверы прыёмнай адміністрацыі саміведаецекаго. У ДТЗ а ні дзьверы, а ні іншамарка, а ні мужык сур'ёзна не пацярпелі. Пасьля ня ведаю.
кааны
Разумею, што два нудныя запісы за дзень - не кашэрна, але вы ўсё адно поцы.
Узгадаў сёньня, як здаваў філязофію на чацьвертым курсе. Спачатку мы доўга гаварылі пра катэгорыі дыялектыкі (ну, прынамсі мне падалося, што доўга) гэта было другое пытаньне (першага ня помню). А пасьля пайшлі дробненьнія пытаньні. На адно зь іх я страшна затупіў. Выкладчыца папрасіла назваць клясавыя тэорыі акрамя тэорыі Маркса і Ко. Калі я выйшаў за дзьверы, я зразумеў, што яна хацела ад мяне пачуць пра тэорыю сярэдняй клясы. Але мне падаецца, што ніхуя гэта ня клясавая тэорыя. Называць яе клясавай тэорыяй усё адно, што называць тэорыю бесканфліктнасьці мастацкім кірункам.
Увага пытаньне: ці існуюць значна адрозныя ад тэорыі Маркса клясавыя тэорыі? Пруфлінкі?
баян
1. Я тут сёньня даведаўся, што з НГ Яндэкс закрывае топ. Гэта глыбока адпавядае маёй канцэпцыі топу. Я думаю, што топ, а дакладней тыя, хто туды трапляюць, гэта - юродзівыя. Ну, чаму. Ну, зь дзьвух прычынаў: а. ім можна казаць што заўгодна б. ім за гэта нічога ня будзе. Выконваюць яны тыя самыя функцыя, што выконвалі юрозівыя: аблічаюць моцных гэтага сьвету і джаст фор лолз. Таму і зьнікнуць яны мусяць, як зьніклі калісьці юродзівыя. Ня ведаю, што было на Беларусі, ці былі яны ў нас наогул (знаўцы могуць падказаць), а ў расіі клясічныя юродзівыя зьніклі, калі расія зрабілася імперыяй і займела крывавую гэбню адпаведны прыказ. Таму хуй вам, а ня топ.

2. Праглядаў А.Тэрца і ўбачыў у яго показку савецкіх часоў. Маўляў, што такое камунізм: гэта калі ў кожнага будзе тэлявізар і хелякоптар. Убачыў па ТВ, што ў Смаленску рыс з'явіўся і на хелякоптары - у Смаленск. Дык я Вам скажу, што ніхуя гэта ня показка, а сьвятая праўда. Толькі не пра камунізм, а пра капіталізм. І толькі не хелякоптар, а машына, якая кахтуе, як хелякоптар, і ня рыс, але якія анучыны новыя. А так усё тое самае. Карацей, з чаго сьвяяліся, тое і атрымалі.
3-Ліс-2009 09:54 pm - Ойаебу-IV
баян
Разумных бараноў наогул жа нямнога.
К. Крапіва

Сёньня жонка адправіла мяне ў краму па запалкі. Ну то бок па кіпу ўсяго і каб на запалкі не забыўся, бо я іх ужо месяц набываю.
І што Вы думаеце? Запалкі разабралі. Я зайўшоў у ЧАТЫРЫ крамы і нідзе няма запалак!!!
Я штосьці прапусьціў - яны ратуюць ад сьвінячага грыпу?
Хочацца верыць, што гэта простае супадзеньне, але чамусьці думаецца, што людзі не купіўшы масак і тэрафлю, каб хоць штосьці набыць, набываюць запалкі.
Дарэчы, помніце колькі год таму ў Расіі зьнікла соль? У Ніжнім Ноўгарадзе гэта было. А мой бацька жыў там у дзяцінстве. Казаў, што і тады соль рэгулярна зьнікала. Было гэта так: адна баба завірышчыць, што солі няма - і ўсе па соль. Па меху возьмуць --- гатова справа,  солі няма. Тады ўсе пачынаюць крычэць, што жыды паелі соль і прытомнасьць страчваць. Што характэрна яшчэ ні воднага разу ў Ніжнім Ноўгарадзе не ўзнікала дэфіцыту чорнай ікры))))

баян

Штосьці мая хрэнд-лента пачала пазбаўляцца прыкметаў агрэсіўнай панікі. Гэта засмучае. Я думаю, што атыповая дыярэя (адзін чыхнуў – дзесяць абасраліся) зуслогоўвае большае параноі, чым нат і крывавая гэбня. Таму я вырашыў напісаць пост “Ледзь што апошні пост”. І вам тое самае раю зрабіць для набліжэньня да 100%-паранадаізацыі блёгасьферы. Нашто пішацца “Ледзь што апошні пост”? Ну ўсё проста – пішаце такі пост і пасьля можаце пісаць, як бухалі, або пра сукенкі. Вы ж не хаціце, каб апошні пост у вашым ЖЖ быў пра нешта несур’ёзнае? Апошні пост мусіць быць глыбакадумным і філязоўскім, а нават і медататыўным. Таму рабіце такія пасты – ледзь што, мы будзем ведаць.

 

Ледзь што апошні пост

 

Мне заўсёды падавалася, што я маю цудоўны імунітэт. І вось цяпер, хворы і ўсімі закінуты я ляжу на канапе і ўзгадваю сонечны прамень, што прабіваўся скрозь фіранкі яшчэ тры хвіліны таму. На ім, на гэтым промні, калісьці лятаў Энштэйн. Мне падаецца, што душа можа парушыць пастулаты тэорыі адноснасьці. Ляцець на промні: для душы гэты ўсё адно, што катацца на чарапасе – душа ва ўсіх кропках сусьвету адначасова і імгненна. Гэта і ёсьць любоў.

31-Кст-2009 10:59 pm - верш
баян
Паўгады

Я чуў, ты будуеш дом.
Такі вялікі: тысячы і адной ночы ня хопіць
заселіць яго дзецьмі.
далей )
30-Кст-2009 02:36 pm - Ойаебу-III
баян
Глядзіце, што знайшоў http://www.superloto.by/cn/ Беларускай версіі няма.
Дапамажыце выгнаць у топ.
Яны лупяць мільёны і ня могуць зрабіць беларускай версіі сайта!
Цяпер падумайце: нахуя ім кітайская версія? Правільна папіліць грошы.
This page was loaded Лют 9 2010, 4:37 pm GMT.